Чым жывуць індзі-падкасцеры ў Беларусі
Dzigital - A podcast by Anastasija Piliuhina & Dziana Liashkievich
Categorie:
Вялікая гутарка з Мы не договорили — адным з лепшых падкастаў гэтага года па версіі Apple Podcasts. Калі не трэба рабіць падкаст і чаму падкасцерам пачаткоўцам варта сябраваць з Telegram-канламі? Дзе ў Мінску лепш не запісваць выпускі і як пісаць падкаст у Макдональдсе? Чаму бясплатны кантэнт не мусіць быць ідэальным і як працаваць з “майстэрняй няпрошаных саветаў” у каментарах ? Сёння гутарым з Кацяй Ажгірэй і Сашай Старадзетка — заснавальнікамі і вядучымі падкаста пра ментальнае здароўе Мы не договорили. Факты і лічбы скажуць самі за сябе: 110 тысяч праслухоўванняў у Apple Podcasts ды адзін з лепшых падкастаў года па версіі тых жа Apple Podcasts. Таймкоды: 1:20 Хто такія Мы не договорили і як усё пачыналася 5:00 Чаму менавіта падкаст? 10:20 Самы вялікі факап, які здараўся ў Каці і Сашы з падкастам 13:00 Як запісваць падкасты ў незвычайных месцах: Макдональдс, маршрутка, пень 20:08 Лайфхакі для прасоўвання падкаста ад Мы не договорили 24:14 Каця і Саша расказваюць, як рабілі першы воркшоп па падкастынгу 32:01 Гутарым пра манетызацыю 41:30 Колькі часу сыходзіць на стварэнне падкаста 43:20 Самыя любімыя каментары Каці і Сашы 55:29 Чаму не трэба баяцца закрыць праект 57:24 ТОП-3 парады падкасцерам-пачаткоўцам 61:30 Што паслухаць і пачытаць Спасылкі Дзе паслухаць Мы не договорили (нядаўна пачаўся новы сезон!) Apple Podcasts: https://apple.co/2qKsCVo Google Podcasts: http://bit.ly/2sk5oG3 Доброй ночи - подкаст для засынання ад Каці ды Сашы Apple Podcasts: https://podcasts.apple.com/podcast/id1481779308 Google Podcasts: https://podcasts.google.com/?feed=aHR0cHM6Ly9hbmNob3IuZm0vcy9lZDA1NWU0L3BvZGNhc3QvcnNz Падтрымаць Мы не договорили на Patreon: https://www.patreon.com/wehaventfinished Telegram-канал Unmental: https://t.me/unmental